In English:
It has become more difficult for Belarusians to enter Ukraine, some are not allowed into the country. Updated
На русском языке:
Беларусам стало сложнее въехать в Украину, некоторых не пускают в страну. Обновляется
«Беларускі Дом ва Украіне» паведамляе, што з сённяшняй раніцы, 11 лютага, беларусы сутыкнуліся з цяжкасцямі з уезду ва Украіну. Паводле непацверджаных звестак, на наземнай мяжы высадзілі 8 грамадзян Беларусі.
Сторыс аднаго з беларусаў у аэрапорце Барыспаль / Beldomua
Паведамляецца, што са складанасцямі сутыкнуліся і тыя, хто прыляцеў у аэрапорт Барыспаль: людзі праходзяць спецкантроль з індывідуальным допытам і праверкай асабістых фота ў тэлефоне. Шэраг беларусаў, якія спрабавалі трапіць ва Украіну, пацвярджаюць гэтую інфармацыю рэдакцыі motolko.help. Па нашай інфармацыі, як мінімум аднаму чалавеку адмовілі ва ўездзе ва Украіну праз аэрапорт Барыспаль і адправілі назад.
Па словах крыніц motolko.help, кантроль беларусаў узмацніўся і ў Міжнародным аэрапорце «Кіеў» ім І. Сікорскага ў Жулянах. Беларусаў па некалькі разоў пытаюцца з якой мэтай прыбытку ва Украіну і калі паляціце назад. Паведамляюць, што ў пакоі для допытаў у Жулянах на стале ляжалі толькі беларускія пашпарты. Іншыя крыніцы паведамляюць, што сёння не пусцілі праз наземны памежны пераход.
Адмова ва ўездзе ва Украіну аднаму з беларусаў / motolko.help
Па словах крыніц, пасажыраў выклікалі па адным на апытанні пад камерай на працягу некалькіх гадзін і фатаграфавалі ўсе дакументы. Пытанні задавалі асабістага характару, напрыклад, у аднаго з беларусаў спыталі «чаму яго лекар працуе ў Кіеве?». І самае галоўнае, што ў некаторых выпадках не пусцілі ў краіну нават тых беларусаў, хто ехаў не з Беларусі.
Інфармацыя абнаўляецца.
Калі вы ці вашыя знаёмыя ляцелі/ехалі ва Украіну сёння ці ўчора і сутыкнуліся са складанасцямі пры праходжанні мяжы ці вас не пусцілі — пішыце ў @motolko_bot або праз форму для сувязі ніжэй.