На русском языке:
В Беларуси и РФ будут одинаковые учебники по истории? Эксперты о том, чем это может грозить
Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў заявіў, што Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і ВНУ.
«Мы дамовіліся аб тым, што ў нас будуць адзіныя падручнікі па гісторыі як для школ, так і для ВНУ. Гэтая тэма вельмі важная, таму што да гэтага часу ёсць розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей і ў гісторыі Савецкага Саюза, і ў гісторыі яшчэ Расійскай імперыі. І зараз мы дамовіліся аб тым, што мы будзем гэтыя падзеі разглядаць з адзінага пункту гледжання», – заявіў ён.
Эксперты iSANS Belarus адзначаюць, што на дадзены момант абсалютна не зразумела, як гэта будзе рэалізавана, але зразумела, што падручнікі будуць прыводзіцца да адзінага сэнсавага напаўнення.
«Усё ідзе да таго, што ў падручніках будзе адзіная трактоўка ў адносінах да беларускіх нацыянальных герояў і падзеяў. Прычым гэта будзе менавіта трактоўка з крамлёўскіх пазіцыяў у дачыненні: Каліноўскага, Касцюшкі, ВКЛ/РП і шмат іншага. Частку беларускіх нацыянальных дзеячаў дакладна запішуць у палякі, а іншую – у рускія», – лічаць эксперты.
Акрамя таго, няма ніякіх сумневаў, што ў гэтых падручніках будзе выразна прасочвацца і наратыў, што беларусы і расейцы – «браты з агульнай гісторыяй і агульнымі духоўнымі каштоўнасцямі».
Падрыхтавана маніторынгавай групай @iSANS Belarus