У Беларусі на 5 гадзін павялічаць адну з зон абмежавання палётаў

известия
2 хв.

На русском языке: В Беларуси на 5 часов увеличат одну из зон ограничения полётов

23 снежня 2022 года паводле NOTAMN O0923/22 з 10:00 да 15:00 (мінскі час) зона абмежавання палётаў над палігонам «Асіповіцкі» будзе павялічана ў вышыню ў два разы і абмежаванне будзе распаўсюджвацца на вышыню да 20 км.

У Беларусі на 5 гадзін павялічаць адну з зон абмежавання палётаў

Павелічэнне зоны палётаў над палігонам «Асіповіцкі».

У той жа час адзначым, што асноўная зона абмежавання палётаў на поўдні Беларусі працягвае дзейнічаць да 1 студзеня 2023 г. і на дадзены момант не працягвалася.

Забарона на палёты над паўднёвай часткай Беларусі была ўведзена 24 лютага 2022 г. з пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. Менавіта з поўдня Беларусі і адбываюцца запускі ракет па тэрыторыі Ўкраіны.

На дадзены момант пагроза ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы Беларусі захоўваецца як мінімум да канца 2022 года.

Папярэдні матэрыял
Генерал-лейтэнант Наеў: МіГ-31К і А-50 ВКС РФ узлятаюць у Беларусі, каб удакладняць мэты для нанясення ракетных удараў
Наступны матэрыял
РФ пачала перакідваць ваенную тэхніку на поўдзень Беларусі

Iншыя матэрыялы