In English:
Sudden inspection of combat readiness has begun in Belarus
На русском языке:
В Беларуси началась внезапная проверка боевой готовности
Пра гэта заявіла МА РБ. Паведамляецца, што войскам трэба будзе вылучыцца ў назначаныя раёны, ажыццявіць іх інжынернае абсталяванне, арганізаваць ахову і абарону, а таксама навесці маставыя пераправы праз рэкі Нёман і Бярэзіна. Адзначым, што рэкі Нёман і Бярэзіна не знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Украінай.
Прыкладнае размяшчэнне рэк на тэрыторыі Беларусі і палігоны, якія знаходзяцца паблізу іх. / Беларускі Гаюн
- р. Нёман працякае ў паўночна-заходняй частцы краіны, на тэрыторыях Мінскай і Гродзенскай вобл. і далей сыходзіць у Літву;
- р. Бярэзіна цалкам знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і працякае ў 4-х абласцях: Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай. Бліжэйшы пункт гэтай ракі да мяжы з Украінай – гэта яе вусце, якое знаходзіцца ў в. Берагавая Слабада (Рэчыцкі раён, Гомельскай вобласці). І нават з той кропкі да мяжы з Украінай яшчэ мінімум 80 км.
У рамках праверкі таксама запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці.
Ці звязана абвешчаная сёння праверка з пачаткам перасоўванняў ВС РФ, пра якія мы пісалі ўчора, не паведамляецца.
Апошні раз падобная праверка аб’яўлялася 11 кастрычніка 2022 года. Тады да праверкі прыцягваліся зводныя роты ад 6-й (Гродна) і 120-й (Мінск) механізаваных, а таксама 38-й дэсантна-штурмавой (Брэст) брыгад. Агульная колькасць задзейнічаных у праверцы не перавысіла 500 чалавек і 50 адзінак вайсковай тэхнікі.
Варта адзначыць, што напярэдадні пачатку праверкі 11 кастрычніка было абвешчана рашэнне аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі войскаў РФ і РБ. А ўжо 15 кастрычніка ў РБ прыбыў першы эшалон з расейскімі вайскоўцамі. Таксама аб пачатку раптоўнай праверкі сіл рэагавання абʼяўлялася 4 траўня 2022 года.