На русском языке:
В Беларуси начались совместные летно-тактические учения с авиацией ВС РБ и ВС РФ
МА РБ паведаміла пра пачатак сумеснага лётна-тактычнага вучэння авіяцыйных падраздзяленняў узброеных сіл РБ і РФ, якія ўваходзяць у склад авіяцыйнага кампанента рэгіянальнай групоўкі войскаў (сілаў). Чакаецца, што вучэнні будуць праходзіць з 16 студзеня да 1 лютага.
Паведамляецца, што ў іх прымае ўдзел авіяцыя ВКС РФ, пра што «Беларускі Гаюн» ужо паведамляў раней падчас прылёту ў Беларусь 12 верталётаў ВКС РФ 8 студзеня, і 8 знішчальнікаў ВКС РФ 15 студзеня.
МА РБ называе галоўнай мэтай вучэнняў – «павышэнне аператыўнай сумяшчальнасці пры сумесным выкананні вучэбна-баявых задач».
Таксама ў паведамленні ведамства пералічаны спіс пытанняў, якія плануе адпрацаваць авіяцыя на гэтых вучэннях:
- Вядзенне паветранай разведкі;
- Сумеснае патруляванне паветранай прасторы ўздоўж Дзяржаўнай мяжы;
- Авіяцыйная падтрымка груповак войск;
- Высаджванне тактычнага паветранага дэсанту;
- Дастаўка грузаў і эвакуацыя параненых.
Акрамя таго, МА РБ яшчэ раз паведаміла, што для забеспячэння правядзення вучэння будуць задзейнічаныя ўсе аэрадромы і палігоны ВПС і войскаў СПА ВС РБ.