In English:
Certificates for admission to foreign universities are no longer issued in Belarus
На русском языке:
В Беларуси перестали выдавать справки для поступления в зарубежные ВУЗы
Па нашых дадзеных, у апошнія некалькі тыдняў беларускія выпускнікі ўсё часцей сутыкаюцца з цяжкасцямі пры атрыманні даведак, якія пацвярджаюць легальнасць іх атэстатаў аб сярэдняй адукацыі.
Такія даведкі выдаваў Дэпартамент кантролю якасці адукацыі і яны неабходны многім абітурыентам, якія хочуць паступаць за мяжу.
Дык вось, паводле нашай інфармацыі, Дэпартамент пачаў проста адмаўляць абітурыентам у выдачы гэтых даведак, аргументуючы гэта тым, што калі замежнай ВНУ яны патрэбны, то няхай самі і запытваюць. Афіцыйнай прычынай спынення выдачы даведак называецца тое, што выдача даведкі не ўваходзіць у пералік дакументаў, зацверджаных Указам Лукашэнкі ад 2010 года №200.
Пры гэтым у папярэднія гады гэта не перашкаджала Дэпартаменту такія даведкі выдаваць.
«Радыё Свабода» ў сваім матэрыяле адзначае, што дзяржструктуры свядома ствараюць перашкоды для паступлення ў еўрапейскія ВНУ. З-за гэтага ў варшаўскім кураторыуме (аналаг раённага аддзела адукацыі) больш за 100 беларускіх абітурыентаў у падвешаным стане.
Таксама зараз школы адмаўляюцца выдаваць даведкі аб праграме і прадметах, якія вывучаў выпускнік. У школах спасылаюцца на новы ўказ, які «хутка апублікуюць», але якога пакуль яшчэ нідзе няма. Без гэтай даведкі ўзнікаюць праблемы з паступленнем не толькі ў польскія, але і ў ВНУ іншых краін.
Адзначым, што ў мінулым годзе ў Гродне звольнілі дырэктараў некалькіх школ, выпускнікі якіх масава паступілі ў еўрапейскія ВНУ.