На русском языке:
В Беларуси перестал работать сервис перевода денег Fin.do
Сервіс Fin.do, які дазваляе рабіць пераводы сродкаў на рахункі ў розных краінах (аналаг Paysend) прыпыніў пераводы ў/з Беларусі.
Цяпер пры спробе абраць перавод грошай у Беларусь сістэма выдае паведамленне, што «часова пераводы не падтрымліваюцца». У спісе краін, якія падтрымліваюцца, на сайце Fin.do Беларусь таксама больш не прысутнічае, а пры спробе перайсці на падраздзел сайта «Беларусь» выдае памылку.
Раней паведамлялася, што з 1 красавіка 2024 г. сэрвіс перастаў падтрымліваць пераводы на карты Mastercard Прыёрбанка, Альфа-Банка, БелВЭБа і Белгазпрамбанка, але на той момант яшчэ можна было пераводзіць сродкі на карты іншых банкаў і на карты Visa.