На русском языке:
В Беларуси прекратил работу интернет-магазин турецкого бренда одежды LC Waikiki
У дадзены момант на сайце інтэрнэт-крамы французска-турэцкага брэнда адзення LC Waikiki вісіць банэр, што з 1 красавіка яны больш не прымаюць замовы.
Таксама сказана, што з 20 красавіка сайт увогуле будзе не даступны. Аднак пра закрыццё фізічных крамаў сеткі ў Беларусі – нічога не сказана. Наадварот паведамляецца, што пакупнікі могуць працягваць купляць тавары ў іх фірмовых крамах.
Адна з крыніц, знаёмых з сітуацыяй, паведаміла:
«Крама зачыненая з эканамічных прычынаў, не з палітычных. За 4 з невялікім гады, што яна існавала, не было і месяца, каб яна працавала ў плюс. Праект быў першапачаткова іміджавы з перспектывай выхаду на працу ў плюс, але ў нашай краіне і з той стратэгіяй, што выбрала Турцыя, гэта было нерэальна.
Фізічныя крамы працягваюць працаваць, як і разглядаюцца новыя ГЦ пад новыя крамы. Думаю, сыходзіць з РБ кампанія не будзе, бо ўкладзеныя вялікія грошы. Ёсць перспектыва па закрыцці пары нерэнтабельных магазінаў. З восені па ўсіх вядомых прычынах маржынальнасць моцна асела».