У Беларусі вынеслі яшчэ адзін смяротны прысуд

Мінская праўда
3 хв.

На русском языке: В Беларуси вынесли еще один смертный приговор

Абвінавачаныя па справе аб забойстве трохгадовага дзіцяці – Анастасія Таратута 1985 года нараджэння і Аляксандр Таратута 1975 года нараджэння. Мужчыну і жанчыну затрымалі сёлета 15 студзеня, пасля трагедыі, якая здарылася ў ноч на Стары Новы год. Іх судзілі па ч. 2 арт. 154 КК (наўмыснае прычыненне болю і збіццё непаўналетняга) і па ч.2 арт. 139 (забойства малалетняга з асаблівай жорсткасцю).

Сёння стала вядома, што Мінскі абласны суд прысудзіў Аляксандра Таратуту, які забіў свайго трохгадовага сына, да расстрэлу.

Раней СМІ пісалі, што хлопчыка штотыдзень сістэматычна рукамі, нагамі, «неўстаноўленым тупым прадметам» збівалі бацькі ў стане алкагольнага апʼянення на глебе асабістага непрыязнага стаўлення да сына. Дзіцяці наўмысна прычынялі працяглы боль, не кармілі, ён галадаў і быў даведзены да знясілення. Таксама хлопчык спаў на кухні, прама на лінолеуме.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у запуску стыпендыяльнай праграмы для беларусаў ва ўніверсітэце Інсбрука
Наступны матэрыял
Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год калоніі строгага рэжыму

Iншыя матэрыялы