На русском языке:
В Беларуси впервые применили авиацию для сбития шахеда
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», сёння ўначы падчас чарговай атакі РФ па Украіне адзін з шахедаў зноў заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў Ельскім раёне. Гэта адбылося ў 03:30, што пацвярджае і @eRadarrua.
Па нашых дадзеных, пасля заходу шахеда ў паветраную прастору Беларусі знішчальнік ВПС РБ каля 20 хвілін ганяўся за парушальнікам, а ў раёне 03:55 у Ельскім раёне Гомельскай вобласці чулі не менш за 2 выбухі і назіралі яркі выбліск у небе.
Такім чынам, гэта, верагодна, першы зафіксаваны выпадак, калі знішчальнік ВПС РБ распачаў спробу знішчыць рэальную ваенную мэту ў небе — расейскі дрон-камікадзэ тыпу «Шахед».