In English:
A ban on storage, import and use of drones was introduced in Belarus
На русском языке:
В Беларуси ввели запрет на хранение, ввоз и использование беспилотников
Лукашэнка падпісаў указ, які забараняе фізічным асобам увозіць, захоўваць, эксплуатаваць і вырабляць беспілотнікі.
Паведамляецца, што ўвоз, эксплуатацыя і нават захоўванне беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) будуць дазволены толькі арганізацыям і ІП для прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці. Пры гэтым для ўвозу ім трэба будзе атрымаць дазвол у Дэпартамента авіяцыі Мінтранса.
Забарона на ўвоз, выкарыстанне і выраб БЛА набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання, а забарона на захоўванне і абарот – праз шэсць месяцаў.
Сказана, што за гэтыя 6 месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання фізічныя асобы павінны будуць прадаць/аддаць свае БЛА арганізацыям, ІП альбо «перадаць іх на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю, вызначаную ўрадам».
Нагадаем, у лютым 2023 года ДРЛА А-50 ПКС РФ быў пашкоджаны беспілотнікамі ў выніку аперацыі BYPOL.