In English:
There are already at least 3500 Wagner mercenaries in Belarus
На русском языке:
В Беларуси уже минимум 3500 наёмников ЧВК «Вагнер»
Па нашых дадзеных, з 11 ліпеня на тэрыторыю Беларусі прыбылі як мінімум 10 арганізаваных калон ПВК «Вагнер», а апошняя была ўчора, 23 ліпеня.
10 прыбылых калон налічвалі 670-700 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, сярод якой абсалютную большасць складалі пікапы УАЗ Патрыёт. Былі і пікапы іншых марак, да прыкладу, Mitsubishi L200, а таксама баханкі, КамАЗы і Уралы, уключаючы тэнтаваныя, у якіх сітавінай перавозіўся асабовы склад, аўтобусы, фуры і будаўнічая/інжынерная тэхніка.
Па нашых ацэнках, колькасць наймітаў у Беларусі ўжо складае 3450-3650 чалавек. Усе калоны накіроўваліся і прыбылі ў намётавы лагер у в. Цэль пад Асіповічамі. Ацэнка заснавана абапіраючыся на колькасць тэхнікі, якая прыбыла ў Беларусь і яе прыбыццё было пацверджана.
Працягваем фіксаваць тое, што адбываецца ў нашай краіне. Калі вы бачылі/ведаеце нешта пра перамяшчэнне калон ПВК «Вагнер» у Беларусь, просьба пісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.