In English:
The sale of George Orwell’s «1984» is banned in Belarus
На русском языке:
В Беларуси запрещена продажа антиутопии «1984» Джорджа Оруэлла
Пра гэта паведамляе выданне «Наша Ніва». Адметна, што ў СССР кніга была забаронена да 1987 года.
У антыўтопіі Джорджа Оруэла «1984» апісваецца таталітарнае грамадства. Жыхары пазбаўленыя грамадзянскіх правоў і індывідуальнасці, ідэя парадку абсалютная, існуе культ асобы Вялікага Брата, людзі абавязаны поўнасцю і некрытычна падпарадкоўвацца ўладам. Нават мова змянілася на «навамоўе». «Вайна — гэта мір», «Свабода — гэта рабства» і «Вялікі Брат сочыць за табой» — гэтыя выразы з рамана сталі афарызмамі.
У дзяржаўнай сетцы «Белкніга» ён апынуўся на 4 месцы ў спісе бестселераў. Рэдкі выпадак для кнігі, якая ўпершыню выйшла шмат дзесяцігоддзяў таму. І адлюстраванне таго, як людзі ўспрымаюць працэсы, якія адбываюцца ў краіне.