На русском языке:
В Беларуси заблокировали доступ к сайту статистики тг-каналов TGStat
Цяпер пры спробе зайсці на сайт tgstat.com у Беларусі выскоквае апавяшчэнне аб блакіроўцы Мінінфармам. На гэта звярнула ўвагу, у тым ліку, выданне Медыязона.
Tgstat.com дазваляе адсочваць масавыя накруткі ў прапагандысцкіх каналах, якія ўвесь час закупляюць ботаў. На гэтым рэгулярна трапляліся «Пул Першага», «Жоўтыя слівы» і іншыя каналы, якія не ў стане сабраць аўдыторыю самастойна, але спрабуюць адлюстроўваць нібыта высокую зацікаўленасць беларусаў у іх кантэнце.
Акрамя таго, сэрвіс дазваляе сачыць за выдаленымі пастамі. Напрыклад, у траўні 2021 года падчас аперацыі па пасадцы самалёта Ryanair у Мінску тэлеграм-канал ГУБАЗіК заўчасна напісаў пра затрыманне Рамана Пратасевіча, не вытрымаўшы ўласную легенду аб тым, што рэжым нібыта не ведаў пра тое, што журналіст знаходзіцца ў самалёце.