На русском языке:
В Беларуси осталось около 2000 военных ВС РФ
Па дадзеных маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у верасні фактычна не змянілася сітуацыя з расейскім вайсковым кантынгентам, павелічэння колькасці УС РФ не назіралася і пакуль няма перадумоў да значнага павелічэння УС РФ у Беларусі.
Тым не менш у Беларусі працягвае знаходзіцца частка вайскоўцаў УС РФ, вось дзе:
- Аэрадромы «Мазыр» («Бакоў») і «Зябраўка» – да 600 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» – да 1 450 чалавек.
Разам па стане на 1 кастрычніка «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ў ≈2000 чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці ў Беларусі за верасень можна азнаёміцца тут (на англійскай).