У Беларусі заўважаюць вайсковую тэхніку па ўсёй краіне, але не там, дзе плануюцца вучэнні

motolko.help
Iнсайд
5 хв.

In English: Military equipment is spotted throughout Belarus, but not where the drills are planned to be conducted
На русском языке: В Беларуси замечают военную технику по всей стране, но не там, где планируются учения

У розных раёнах Беларусі працягваюць заўважаць вайсковую тэхніку як беларускую, так і расійскую. Асобна варта адзначыць, што з кожным днём прыходзіць усё больш паведамленняў аб дыслакацыі вайсковай тэхнікі ў раёне Мазыра, Рэчыцы і Ельска. Аднак Мінабароны не паведамляла, што ў гомельскай вобласці будуць праводзіцца вучэнні.

У Беларусі заўважаюць вайсковую тэхніку па ўсёй краіне, але не там, дзе плануюцца вучэнні

Лакацыі, дзе была заўважана ваенная тэхніка 20 студзеня 2022 года / motolko.help

Вядома, што ў Ельску, за 30 км ад мяжы з Украінай, ужо некалькі дзён кружыць верталёт, а вайсковую тэхніку туды прывозяць на цягніку.

У Рэчыцы таксама заўважылі цягнік, які перавозіў вайскоўцаў, толькі ў дадзеным выпадку дакладна можна сказаць, што ў Рэчыцы высадзіліся вайскоўцы з РФ. Побач з цягніком на відэа можна заўважыць астатнюю вайсковую тэхніку і палаткі, у якіх знаходзіліся салдаты пры выгрузцы. Паведамляюць, што яшчэ раніцай каля мясцовага вакзала было шмат тэхнікі.

Сёння ж чарговы цягнік з вайсковай тэхнікай заўважылі і ў Гомелі. На платформах можна заўважыць БТР-70МБ, БРДМ «Кайман» і вайсковыя грузавікі МАЗ. Па ўсёй верагоднасці, тэхніка належыць 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, што дыслакуецца ў Брэсце.

З Мазыра ў бок г.п. Лельчыцы павезлі машыну, якая знешне нагадвае БРЭМ-1 (браняваная рамонтна-эвакуацыйная машына, — заўв. motolko.help) на базе танка Т-72. Яна прызначаная для эвакуацыі захрасшай і пашкоджанай тэхнікі, а таксама для рамонту і тэхнічнага абслугоўвання ў палявых умовах.

Акрамя Гомельскай вобласці, чарговы чыгуначны састаў з вайсковай тэхнікай сёння вечарам быў заўважаны і ў Калодзішчах. Паведамляюць, што ў гэтым раёне ўздоўж чыгункі стаяць вайскоўцы ў светлай форме, побач разбітыя намёты, у якіх, верагодна, размяшчаецца асабісты склад. І яшчэ адзін цягнік з вайсковай тэхнікай сёння, 20 студзеня, заўважаны ў аграгарадку Міханавічы за 20 км ад Мінска.

Калі вы бачыце тэхніку па-за афіцыйнымі месцамі правядзення вучэнняў, то дасылайце фота/відэа ў @motolko_bot або праз ананімную форму для зваротнай сувязі ніжэй.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Польскія, літоўскія і нямецкія кампаніі больш актыўна за іншых куплялі беларускую лесапрадукцыю ў канцы 2021 года
Наступны матэрыял
У ЗША выставілі абвінавачанне супраць кіраўніцтва «Белаэранавігацыі» і супрацоўнікаў КДБ. Поўны пераклад абвінавачання

Iншыя матэрыялы