У Беларусі будуць дасылаць позвы па SMS?

МА РБ
3 хв.

На русском языке: В Беларуси будут отправлять повестки по SMS?

Сёння так званая Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект, які абавяжа мабільных аператараў выдаваць па запыце ваенных камісарыятаў (ВК) і КДБ мабільныя нумары ваеннаабавязаных і адпраўляць людзям SMS-позвы для яўкі ў ВК або абласны КДБ.

Акрамя таго, гэты законапраект дазволіць людзям з 16 гадоў прымаць удзел у выкананні работ абароннага характару ў мірны час да ўвядзення ваеннага становішча.

У Беларусі будуць дасылаць позвы па SMS?

Таксама дакумент прадугледжвае павелічэнне штрафаў за парушэнні пры прызыве на вайсковую службу — пра гэта мы падрабязна расказвалі тут.

Папярэдні матэрыял
У Мінск прыехала Марыя Львова-Бялова, адказная за вываз украінскіх дзяцей
Наступны матэрыял
Шэйман у Зімбабвэ сустрэўся з прэзідэнтам і кіраўніком МЗС гэтай краіны

Iншыя матэрыялы