На русском языке:
В ближайшую неделю будет необходима оперативная информация об авиаактивности на беларусских аэродромах
Вы ведаеце, што з самага пачатку вайны «Беларускі Гаюн» вядзе кругласутачны маніторынг ваеннай абстаноўкі на тэрыторыі Беларусі. Мы ўжо не раз казалі і скажам ізноў, што гэта магчыма толькі дзякуючы інфармацыі ад беларусаў. Менавіта дзякуючы вам атрымоўваецца своечасова апавясціць грамадзян Украіны аб пагрозе з поўначы.
Нагадаем, што ў дадзены момант, і як мінімум да 1 лютага, у Беларусі праходзяць сумесныя лётна-тактычныя вучэнні з авіяцыяй УС РБ і УС РФ, якія вось-вось могуць увайсці ў заключную стадыю (яна ж можа стаць і самай актыўнай).
Таму ў бліжэйшыя дні і тыдні неабходна аператыўная інфармацыя аб любой авіяактыўнасці на наступных беларускіх аэрадромах:
- Мачулішчы,
- Баранавічы,
- Ліда,
- Лунінец.
Калі вы бачыце ўзлёт / пасадку авіяцыі або іншую актыўнасць, то пішыце ў @HajunBYbot або праз ананімную форму для сувязі на сайце. Усім дзякуй.