На русском языке:
В центре Минска толпятся люди, похожие на мигрантов с Ближнего Востока
Апошнім часам на праспекце Пераможцаў каля ўваходу ў гандлёвы цэнтр Galleria Minsk гараджане заўважаюць людзей, падобных да мігрантаў з Блізкага Усходу. Сем’і з дзецьмі і валізкамі чакаюць чагосьці, часам седзячы на прыступках гандлёвага цэнтра ці на парапеце падземнага перахода.
Падобна на тое, што гэта новая лакацыя маршруту мігрантаў праз Беларусь у краіны ЕС. Нагадаем, афіцыйныя Вільня, Рыга і Варшава лічаць, што беларускія ўлады штучна арганізавалі паток бежанцаў з Блізкага Усходу і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй. Афіцыйна беларускія ўлады адмаўляюць сваё дачыненне.
Раней мігрантаў заўважалі ў іншых лакацыях: відавочцы распавядалі, што іх прывозяць аўтобусамі на пляцоўку каля КЗ «Мінск», адкуль яны пешшу ідуць да гасцініцы Willing Hotel Minsk на вул. Леніна, 50, а ад гатэля выклікаюць таксі да гасцініцы Hotel IT Time. Каля гасцініцы іх сустракалі «тэнтаваныя» газэлі, куды мігранты закідвалі ўвесь свой багаж. А самі сядалі ў грамадзянскія машыны з беларускімі нумарамі.