На русском языке:
В Донецкой области украинские военные задержали наемника российской ЧВК – гражданина РБ
Офіс Генеральнага пракурора Украіны паведаміў, што 22-гадоваму грамадзяніну РБ, узятаму ў палон 19 верасня, абвешчана падазрэнне ў наёмніцтве. «Наша Ніва» паведамляе, што яго клічуць Максім Зязюльчык. Раней ён праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў 5 асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ВС РБ.
Вядома, што М. Зязюльчык у ліпені 2022 года добраахвотна наняўся ў расійскую ПВК «Рэдут» кулямётчыкам. Служыў у падраздзяленні «Ветэран» названай ПВК. За кожны месяц вайны ва Украіне яму абяцалі 3600$.
Паведамляецца, што пачынаючы з ліпеня і да моманту траплення ў палон М. Зязюльчык ваяваў на баку Расіі ў Харкаўскай і Данецкай абласцях. Яго заўважалі ў гарадах Разынкі і Краснаполле. У палон ён трапіў непадалёк вёскі Яцкаўка Ліманскага раёна Данецкай вобласці.
Гэта першы выпадак абвяшчэння падазрэння ў наёмніцтве грамадзяніну РБ. Згодна з заканадаўствам Украіны, М. Зязюльчыку пагражае да 10 гадоў абмежаванне волі. Цяпер малады чалавек паранены і знаходзіцца ў палоне.
На жаль, сярод беларусаў аказаліся і тыя, хто гатовы ехаць у суседнюю краіну забіваць за грошы. Пры гэтым ёсць сотні беларусаў, якія добраахвотна абараняюць Украіну са зброяй у руках. Толькі з 24 лютага ў баях загінулі 14 беларусаў.
А гэтая сітуацыя – выдатны прыклад таго, што справядлівае пакаранне незваротна дагоніць усіх ваенных злачынцаў.