У распараджэнні рэдакцыі motolko.help з’явілася фатаграфія ліста, які прыйшоў у адзін з гатэляў Мінска. У ім гаворыцца пра пагрозы нападу і абвяшчэнне вайны за тое, што «вы забіраеце пашпарты і мабільныя тэлефоны ў нашых братоў».
Характэрна, што лісты прыходзяць нібыта з рабочай пошты «Белавія». Унізе стаіць прыпіска «Хайат Тахрыр аш-Шам».
«Хайат Тахрыр аш-Шам» – гэта ісламісцкая паўстанцкая групоўка, якая ўдзельнічала ў сірыйскай грамадзянскай вайне, але нешта сумняемся, што яны сталі б рассылаць тэкст з такімі недарэчнымі пагрозамі ў гасцініцы Беларусі.
Хто менавіта рассылае гэтыя паведамленні – нам невядома.
Пазней з рэдакцыяй звязаўся чалавек, які растлумачыў некаторыя дэталі ліста: «Ліст складзены на літаратурнай арабскай (фусхе), арабы ім не карыстаюцца, многія нават не ведаюць. Пісаць павінны былі на сваім дыялекце (у залежнасці ад краіны паходжання), верагодна, на левантыйскім. Фусхе звычайна вывучаюць замежнікі (таксама ён выкарыстоўваецца гугл-перакладчыкам)».
Гэтак жа нам паведамілі і такую дэталь: «Ліст складзены граматычна правільна, без памылак, без перакладу гуглом. На дыялекце толькі гутарковая арабская».