На русском языке:
В Гомеле открыли школьный музей, где восхваляют Лукашенко с милицией и очерняют участников протестов
11 красавіка ў гомельскай школе №32 адкрылі абноўлены музей гісторыі міліцыі, па заявах прапаганды, адзіны ў Беларусі.
Аднак экспазіцыя дадзенага музея мае далёка не толькі адукацыйны характар. Напрыклад, там ёсць цэлы стэнд, прысвечаны падаўленню пратэстаў 2020 года, якія названы «дзяржаўным пераваротам». Фота з пратэстаў там падпісаныя — «Светлыя асобы» пратэстаў», а таксама прысутнічае фатаграфія Лукашэнкі з аўтаматам у руках, якая была зробленая падчас пратэстнага маршу 23 жніўня 2020 года.
Сама цырымонія адкрыцця суправаджалася ўступленнем школьнікаў у шэрагі ваенна-патрыятычнага клуба «Смерч» і ў прынцыпе, рэальныя мэты дадзенага музея, не хаваюць нават самі чыноўнікі. Так начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі гомельскага аблвыканкама Руслан Смірноў на адкрыцці сказаў: «Мы разглядаем музей, як уздзеянне на дзяцей з пункту гледжання прафесійнай арыентацыі».
Па словах экспертам маніторынгавай групы iSANS Belarus, цалкам відавочна, што школьнікам будуць навязваць праўладны погляд на падзеі 2020 года падчас экскурсій па музеі і фармаваць у іх станоўчы вобраз сілавых структур. Пры гэтым, факты парушэння законаў сілавікамі, правядзення імі катаванняў і забойстваў пратэстоўцаў будуць замоўчвацца.
Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus.