На русском языке:
В Гродно на заводе «Химволокно» застрелился сотрудник Департамента охраны
Пра гэта сёння раніцай паведаміла аб’яднанне беларускіх працоўных «Рабочы рух». Паведамлялася, што гэта адбылося яшчэ 6 ліпеня. Папярэдне, 21-гадовы супрацоўнік міліцыі застрэліўся з табельнай зброі.
«У паставой будцы ён знаходзіўся адзін не больш за 2 гадзіны. Труп знайшлі пры змене варты ў раёне 7 вечара», – піша «Рабочы рух».
Дадатковае пацверджанне прыйшло ад выдання «Медыязона», якому інфармацыю аб гібелі міліцыянера пацвердзілі супрацоўнікі заводу.
Акрамя таго, «Рабочы рух» піша, што кіраўніцтва прадпрыемства «спрабуе інцыдэнт утаіць, а работніка, які знайшоў труп, без разбораў ледзь не абвінавацілі ў забойстве – выратавала, што на працу ён прыехаў не адзін».