На русском языке:
В Израиле видят поддержку беларусов и свинское отношение режима Лукашенко
Сёння ў эфіры ізраільскага тэлеканала 9 перад выступам прэзідэнта ЗША Джо Байдэна абмяркоўвалі тое, як на тэрарыстычны напад супраць Ізраіля адрэагавалі іншыя дзяржавы і зайшла гаворка пра Беларусь.
Журналіст RTVI Барыс Штэрн адзначыў, што беларуская дыяспара ва ўсім свеце актыўна падтрымлівае Ізраіль. Больш за тое, Штэрн нагадаў, што лідэр дэмсіл Святлана Ціханоўская яшчэ ў суботу ўвечары публічна падтрымала народ Ізраіля.
У той жа час, у Ізраілі бачаць і «падтрымку» з боку рэжыму Лукашэнкі. Штэрн нагадаў, што прапагандысцкая газета Лукашэнкі выпусціла калонку журналіста RT, дзе была выказана падтрымка не народу Ізраіля, а тэрарыстам ХАМАС.
«Розніцы не вельмі шмат паміж Мінскам, Рамалай і Газай», – сказалі на ізраільскім ТБ.