У Ізраілі выявілі «амікрон» у чалавека, які прыехаў з Беларусі

Canva
3 хв.

In English: A visitor from Belarus was diagnosed with Omicron in Israel
На русском языке: В Израиле обнаружили «омикрон» у приехавшего из Беларуси

Ізраільскае выданне The Jerusalem Post паведамляе, што па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, па стане на 10 снежня, у краіне выяўлена 35 пацверджаных выпадкаў новага штаму каранавіруса.

З хворых 24 чалавекі нядаўна вярнуліся з-за мяжы: ПАР, Англіі, Францыі, ААЭ, ЗША і Беларусі. Яшчэ 52 выпадкі ў краіне пакуль не пацвердзіліся, а з тых, хто інфіцыраваны або падазраецца на заражэнне, у 31-га ёсць сімптомы, у 41-га хвароба праходзіць бессімптомна, па астатніх пакуль няма звестак.

Па стане на 10 снежня, Міністэрства аховы здароўя РБ не паведамляла пра выяўленне выпадкаў шмама «амікрон» у Беларусі. А ў пачатку снежня кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заяўляў, што ў Беларусі маюць усе магчымасці для выяўлення новага штаму COVID-19.

«Мы ў поўнай меры гатовы знайсці гэты штам, калі ён будзе. Нагадаю, калі з’явіўся дэльта-штам, мы тую ж гадзіну пра гэта паведамілі», — казаў Піневіч.

Казаць адназначна, дзе заразіўся чалавек, які вярнуўся з Беларусі, пакуль нельга, з прычыны адсутнасці дадатковых дэталяў і інфармацыі. Як зазначае тг-канал «Белыя Халаты», калі інфармацыя пацвердзіцца, то атрымаецца, што «Ізраіль выявіў першы выпадак каранавіруснага варыянту амікрон у Беларусі раней, чым сама Беларусь».

Папярэдні матэрыял
«Дыктатараў нельга перавыхаваць». Святлана Ціханоўская выступіла на Саміце за дэмакратыю
Наступны матэрыял
Прэзідэнт Польшчы заклікаў да салідарнасці з Беларуссю

Iншыя матэрыялы