У рэдакцыю Motolko.help паступае інфармацыя пра затрыманні на пратэстнай акцыі ў Кунцаўшчыне. Паводле адных звестак, сёння раніцай там адбыўся лакальны дваровы марш з разгонам і затрыманнямі. Паводле іншых — гэта быў адзіночны пікет. Аднак праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома пра двух затрыманых.
«Людзі ішлі з бчб па вуліцы Кунцаўшчына ў бок метро. З сіняга буса, што праязджаў міма, выбеглі маскі, заламалі [чалавека], павялі ва ўнутр аўто, іншага чалавека павалілі на зямлю, пасля ўдарылі нагой некалькі разоў».
«Маршу не было. Адзін хлопец дастаў сцяг проста пад носам у ДАІ. Яго адразу і заламалі. Разгону дакладна не было, гэта хутчэй проста выпадковасць».
Аднак «Вясне» вядома пра двух затрыманых: Дзмітрыя Палякова і Аляксея Бусла. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, іх жорстка затрымліваў ГУБАЗіК, што супярэчыць версіі аб адзіночным пікеце на вачах у ДАІшнікаў.