На русском языке:
В Латвии не будет запрета на нахождение в стране авто на беларусских номерах
Сейм Латвіі сёння, 2 лістапада, прыняў папраўкі да Закона аб дарожным руху, які з лютага забароніць рух у краіне аўтамабілям на расійскіх нумарах і будзе іх канфіскоўваць.
Пры гэтым Сейм канчаткова вырашыў, што гэтая забарона не тычыцца аўтамабіляў на беларускіх нумарах.
Раней прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай сустракаліся з групай «За дэмакратычную Беларусь» у Сейме Латвіі і дамовіліся, што забарона на рух па Латвіі не закране беларусаў і аўто на беларускіх нумарах.