Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Аўторак. Абнаўляецца

Фота: Войскі Тэрытарыяльнай Абароны Польшчы
7 хв.

In English: Migrants at the Belarusian-Polish border. Tuesday
На русском языке: Мигранты на беларусско-польской границе. Вторник

Мы працягваем асвятляць падзеі на беларуска-польскай мяжы. Анлайн вядзецца ў храналагічным парадку: самыя апошнія навіны будуць знізу.

Нагадаем, учора беларускія памежнікі прывялі калону курдскіх мігрантаў да мяжы з Польшчай. Узброеныя сілавікі перакрылі дарогу да пагранпераходу і адціснулі мігрантаў у лес, адкуль невядомыя з дапамогай сякер і кусачак пачалі ламаць агароджу на мяжы з Польшчай. У адказ польскія памежнікі распылялі пярцовы газ. Увечары пачуліся стрэлы ў паветра: паводле звестак нашых крыніц, стралялі з беларускага боку, афіцыйныя ўлады Беларусі сцвярджаюць, што з Польскага.

Уначы ў польскую паліцыю кідалі камяні і каля 500 мігрантаў накіравалі на мяжу з Літвой

Увечары мігранты разбілі намётавы лагер ля мяжы з Польшчай.

Па інфармацыі польскай паліцыі, уначы ў паліцыянтаў некалькі разоў ляцелі камяні з боку Беларусі. Адна паліцэйская машына была пашкоджана. Аднак за ноч мігранты не рабілі спробаў перасекчы мяжу з ужываннем сілы.

Літоўскае выданне Delfi паведамляе, што мінулай ноччу беларускія памежнікі перакінулі каля 500 мігрантаў з Кузніцы на мяжу з Літвой, у раён сяла Кадыш, дзе яны разбілі лагер. Па інфармацыі выдання, мігрантаў прывезлі на вайсковых машынах узброеныя беларускія памежнікі, якія падрыхтавалі «турыстаў» да пераходу мяжы.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Аўторак. Абнаўляецца

Абстаноўка раніцай 9 лістапада / Фота: Войскі Тэрытарыяльнай Абароны Польшчы

Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Аўторак. Абнаўляецца

Абстаноўка раніцай 9 лістапада / Фота: Войскі Тэрытарыяльнай Абароны Польшчы

9:00 – Такой была раніца на беларуска-польскай мяжы.

10:40 – Вялікая група беларускіх сілавікоў набліжаецца да лагера мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Відэа апублікавала Мінабароны Польшчы, на ім бачна калону людзей у вайсковай форме на беларускім баку.

10:56 – Паведамляюць, што частка мігрантаў рухаецца ў бок літоўскай мяжы.

11:25 – Прэзідэнт Польшчы абмеркаваў сітуацыю на мяжы з генсакам НАТА

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг сёння раніцай правялі тэлефонную размову па сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. «Тэма відавочная: атака рэжыму Лукашэнкі на польскую мяжу», – паведаміў аб размове дзяржсакратар канцылярыі польскага прэзідэнта Якуб Кумох.

Акрамя таго, польскія СМІ са спасылкай на намесніка кіраўніка МЗС Польшчы Паўла Яблоньскага паведамляюць, што Польшча не выключае звароту па дапамогу да НАТА ў сувязі з міграцыйным крызісам.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Аўторак. Абнаўляецца

12:05 — Узброеныя людзі з беларускага боку страляюць з аўтамата ў паветра?

У сеціве з’явіліся відэа з памежнай зоны, на якіх бачныя людзі ў форме з аўтаматамі і чутная страляніна. Беларуская прапаганда публікуе іх з бяздоказным сцвярджэннем, што палякі адкрылі агонь па бежанцах.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Аўторак. Абнаўляецца

У нас ёсць падставы меркаваць, што страляюць беларускія памежнікі.

Па-першае, з польскага боку абстаноўка выглядае інакш: уздоўж плота выбудаваныя кардоны, шчыты, ваенная тэхніка. А на відэа са стральбой відаць толькі адзінокіх людзей са зброяй і гэтак жа нешматлікіх мігрантаў.

Па-другое, на адным з відэа чуваць рускую мову. Яго апублікаваў адзін з мігрантаў. На відэа людзі знаходзяцца каля плота заставы, а за ім – некалькі чалавек у форме, як мяркуецца, беларускія памежнікі. Адзін з іх падняў аўтамат у паветра і стрэліў. А на пачатку відэа выразна чуваць, як нехта на рускай кажа:

«И эти тоже пойдут».

13:15 — Парламент Курдыстана адпраўляе дэлегацыю на мяжу

Дэлегацыя парламента Курдыстана наведае Беларусь і Польшчу для разгляду справы курдскіх бежанцаў, якія апынуліся ў цяжкім становішчы і затрымаліся на мяжы паміж дзвюма краінамі, паведамляе Basnews.com. Камітэт па міжнародных адносінах вывучыць дасье курдскіх бежанцаў, якія захраслі на мяжы паміж дзвюма краінамі і матывы іх міграцыі.

Папярэдні матэрыял
Кабінет прадстаўнікоў Ціханоўскай: навошта патрэбная канферэнцыя пра Беларусь у Вене і хто там будзе ад імя беларусаў
Наступны матэрыял
ЕС прыпыніў дзеянне спрошчанага візавага рэжыму для беларускіх чыноўнікаў

Iншыя матэрыялы