У ліпені з тэрытарыяльнай абаронай Салігорскага раёна пройдуць вучэнні

МА РБ
4 хв.

На русском языке: В июле с территориальной обороной Солигорского района пройдут учения

Пра гэта заявіў ваенны камісар Мінскай вобласці Ігар Тарабеш.

Паводле словаў ваенкама, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны Мінскай вобласці з 27 чэрвеня па 21 ліпеня ў Салігорскім раёне запланавана правядзенне збору па тэрытарыяльнай абароне. На зборы будуць прызваны з запасу 150 ваеннаабавязаных. Вынікам збору стане правядзенне камандна-штабнога вучэння з сіламі тэрытарыяльнай абароны Салігорскага раёна.

Таксама 20 ліпеня падчас збору запланавана правядзенне аднадзённага збору са старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў вобласці па пытаннях арганізацыі тэрытарыяльнай абароны. На мерапрыемстве запланавана правядзенне тэарэтычных і практычных заняткаў, а таксама першынства па стральбе з пісталета ТТ.

Адзначым, што ў бюджэце Салігорскага раёна на 2023 год запланаваны выдаткі на нацыянальную абарону ў памеры 21 000 BYN ($7165). Гэта ў 2,8 раза больш, чым у 2022 годзе.

З пачатку 2023 года вучэнні з тэрытарыяльным войскамі прайшлі ўжо ў наступных рэгіёнах РБ:

Усяго на зборы тэрытарыяльнай абароны за студзень-май 2023 года былі прызваныя не менш за 530 рэзервістаў.

Папярэдні матэрыял
У 120-й механізаванай брыгадзе рыхтуюцца да «раптоўнай» праверкі баявой гатоўнасці?
Наступны матэрыял
«Беларускі Гаюн» вызначыў месца нясення баявога дзяжурства ЗРК С-400, перададзенага РБ

Iншыя матэрыялы