На русском языке:
В Минск прилетал борт СЛО РФ, который ранее сопровождал Путина на Алтай
Учора, 13 траўня, у Менск прыляцеў расейскі бізнэс-джэт СЛО РФ Dassault Falcon 7X з рэг. нумарам RA-09090. Борт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» а 12:53.
Нагадаем, што барты Спецыяльнага лётнага атрада «Расія» займаюцца перавозкай вышэйшых службовых асоб, аховы ці суправаджэння і г.д. Напрыклад, у 2017 годзе RA-09090 суправаджаў Пуціна падчас яго чарговай паездкі на Алтай. Там, па шэрагу дадзеных, ён займаецца аздараўленчымі працэдурамі: «Праект» у сваім расследаванні распавядаў, што ў Алтайскім краі Пуцін прымае ванны ў… «экстракце з рагоў аленяў з крывёй».
Таксама гэты борт, паводле нашых звестак, быў заўважаны на паседжанні Еўразійскай міжурадавай рады ў Мінску ў 2022 годзе, дзе Пуціна не было, але быў Мішусцін і Валодзін. Такім чынам, сказаць, хто менавіта прылятаў на гэтым самалёце ў МІнск, дастаткова складана.
Адзначым, што самалёт стаяў у MSQ на паркоўцы, дзе звычайна паркуюць барты замежных службоўцаў і дзяржаў. У Мінску гэты самалёт прабыў менш за суткі і паляцеў сёння, 14 мая ў 10:58.