In English:
An aircraft of the airline involved in the transportation of weapons and Iranian militants arrived in Minsk
На русском языке:
В Минск прилетал самолёт авиакомпании причастной к перевозке оружия и иранских боевиков
Рэдакцыі motolko.help стала вядома, што ў пятніцу, 17 снежня ў 12:47 у Мінск з Ірана прыляцеў Boeing 747-281B з рэгістрацыйным нумарам EP-FAA іранскай грузавой авіякампаніі Qeshm Fars Air, якая з 2019 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за неаднаразовую перавозку зброі і транспарціроўку баевікоў розных тэрарыстычных арганізацый.
Самалёт авіякампаніі Qeshm Fars Air прыляцеў у Мінск з Ірана, 17 снежня / flightradar24
Qeshm Fars Air — ветэран у перавозцы зброі з тэрарыстамі ў кіраўніцтве?
Авіякампанія Qeshm Fars Air была створаная яшчэ ў 2003 годзе, аднак у 2013-м часова спыніла сваю дзейнасць з-за фінансавых праблем. Праз 4 гады праца аднавілася пад новым кіраўніцтвам, і тады ж у раду дырэктараў кампаніі ўвайшлі тры прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР).
Пасля гэтага авіякампанія ўжо не раз была заўважана ў перавозцы зброі з Ірана ў Сірыю, Ліван і нават Венесуэлу. Яшчэ ў 2018 годзе амерыканскі тэлеканал FOX News публікаваў інфармацыю, што гэтая авіякампанія пастаўляла зброю ў Ліван для баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала» і запчасткі для вытворчасці зброі на іранскіх зброевых заводах у Ліване.
Годам пазней кампанія патрапіла пад санкцыі ЗША за сувязь з баевікамі КСІР і дастаўку зброі ў Сірыю.
Boeing 747-281B авіякампаніі Qeshm Fars Air / JetPhotos
Qeshm Fars Air возіць зброю і ў Венесуэлу?
После попадания под американские санкции, незаконная деятельность компании не прекратилась. В начале октября этого года колумбийское издание Semana опубликовало расследование о том, что на самолетах этой авиакомпании доставлялось оружие из Ирана в Венесуэлу.
В частности, таким образом Венесуэла получила из Ирана: ЗРК «Талаш», противокорабельные ракеты АГМ-65Г, ракеты воздух-воздух AIM-7 и AIM-9X, радиолокационная станция APG-83 SABR AESA, пушечные контейнеры УПК-23-250, пусковая установка УБ-32 с ракетами С-5, зажигательные авиабомбы, а также отремонтированные легкие штурмовые винтовки АК-103 калибра 7,62 мм, штурмовые винтовки Масаф калибра 51,62 мм и другое вооружение.
Тут следует вспомнить, что на прошлой неделе в Венесуэлу, в качестве спецпосланника Лукашенко, совершал визит Виктор Шейман. И буквально через несколько дней после этого, президент южноамериканской республики Николас Мадуро заявил, что Беларусь и Венесуэла подписали соглашение об установлении авиасообщения между двумя странами.
Никаких подробностей тогда не сообщалось, как и не говорилось, какие авиакомпании будут летать по маршруту «Минск-Каракас». Отметим лишь то, что у авиакомпании «Белавиа» нет самолетов, которые могут перелететь из Беларуси в Венесуэлу не совершая дополнительных посадок.
Если у вас есть подробности о планируемом авиасообщении с Венесуэлой и что привозил в Минск самолет подсанкционной иранской авиакомпании, пишите в @motolko_bot
Пасля траплення пад амерыканскія санкцыі незаконная дзейнасць кампаніі не спынілася. У пачатку кастрычніка гэтага года калумбійскае выданне Semana апублікавала расследаванне аб тым, што на самалётах гэтай авіякампаніі дастаўлялася зброя з Ірана ў Венесуэлу.
У прыватнасці, такім чынам Венесуэла атрымала з Ірана: ЗРК «Талаш», супрацькарабельныя ракеты АГМ-65Г, ракеты паветра-паветра AIM-7 і AIM-9X, радыёлакацыйная станцыя APG-83 SABR AESA, гарматныя кантэйнеры КПК-23-250, пускавая ўстаноўка УБ-32 з ракетамі С-5, запальныя авіябомбы, а таксама адрамантаваныя лёгкія штурмавыя вінтоўкі АК-103 калібра 7,62 мм, штурмавыя вінтоўкі Масаф калібра 51,62 мм і іншае ўзбраенне.
Тут трэба ўзгадаць, што на мінулым тыдні ў Венесуэлу, у якасці спецпасланніка Лукашэнкі, рабіў візіт Віктар Шэйман. І літаральна праз некалькі дзён пасля гэтага, прэзідэнт паўднёваамерыканскай рэспублікі Нікалас Мадура заявіў, што Беларусь і Венесуэла падпісалі пагадненне аб наладжванні авіязносін паміж дзвюма краінамі.
Ніякіх падрабязнасцяў тады не паведамлялася, як і не гаварылася, якія авіякампаніі будуць лятаць па маршруце «Мінск-Каракас». Адзначым толькі тое, што ў авіякампаніі «Белавія» няма самалётаў, якія могуць пераляцець з Беларусі ў Венесуэлу, не выконваючы дадатковых пасадак.
Калі ў вас ёсць падрабязнасці пра планаваныя авіязносіны з Венесуэлай і што прывозіў у Мінск самалёт падсанкцыйнай іранскай авіякампаніі, пішыце ў @motolko_bot