In English:
First Vice President of Iran is coming to Minsk
На русском языке:
В Минск собирается приехать первый вице-президент Ирана
Пра гэта паведамляе Reform.by са спасылкай на прэс-службу Іранскай арганізацыі садзейнічання гандлю. Аб падрыхтоўцы да візіту ў Беларусь першага віцэ-прэзідэнта Ірана Махамада Махбера гаварылася ўчора падчас сустрэчы амбасадара РБ у Іране Дзмітрыя Кальцова з кіраўніком арганізацыі Мехці Зейгамі.
Характэрна, што ў мінулым годзе Reuters пісала, што менавіта Махамад Махбер ўзгадніў у Маскве здзелку па пастаўцы РФ іранскай зброі, у тым ліку ракет «зямля-зямля» і дадатковых партый ударных БПЛА.
Таксама варта нагадаць, што ў сакавіку гэтага года, падчас візіту ў Тэгеран, Лукашэнка ўжо сустракаўся з Махберам.