У Мінскім ЦУМе прадаюцца тавары з акупіраванай Запарожскай вобласці?

motolko.help
Эксклюзіў
8 хв.

На русском языке: В Минском ЦУМе продаются товары из оккупированной Запорожской области?

У мінскім ЦУМе ў продажы зʼявіліся тавары, вырабленыя на акупаваных тэрыторыях Украіны. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра Запарожскую вобласць, а канкрэтна аб вырабленай там хлебнай форме з алюмінія.

У Мінскім ЦУМе прадаюцца тавары з акупіраванай Запарожскай вобласці?

Хлебная форма ў ЦУМе / motolkohelp

Адразу кідаецца ў вочы, што па-над, відавочна, старой таварнай этыкеткі, якая змяшчала інфармацыю на дзвюх мовах (рускай і ўкраінскай), налеплена ўжо свежая – толькі на рускай. Гледзячу на старую этыкетку, таксама можна ўбачыць, што там прысутнічаў і ўкраінскі сайт вытворцы, кампаніі «Сілумін» – silumin.com.ua.

Адпаведна, можна меркаваць, што тавар быў зроблены не ў сакавіку 2023 г., як абвяшчае свежая налепка, а значна раней. І сапраўды, пакруціўшы крыху экспазіцыю, скрозь налепку праглядаецца рэальная дата вытворчасці – сакавік 2021 года.

У Мінскім ЦУМе прадаюцца тавары з акупіраванай Запарожскай вобласці?

Старая дата пад новай таварнай этыкеткай / motolkohelp

Гэтую ж хлебную форму з унутраным антипригарным пакрыццём можна знайсці і на старым сайце вытворцы. Артыкул – БЛФХ 1,7, як і пазначаны на тавары ў ЦУМе. Стары штрыхкод: 4820149874616, апошнія лічбы – 74616 – такія, як і на старой налепцы на хлебнай форме.

У Мінскім ЦУМе прадаюцца тавары з акупіраванай Запарожскай вобласці?

Хлебная форма на сайце Сілумін

Старая цана, як бачыце, была 186 грыўняў – на канец 2021 г. курс быў каля 9,3 рубля за 100 грыўняў, гэта было каля 17 рублёў. Цяпер жа, мяркуючы па фота, у ЦУМе гэтая ж форма прадаецца за 33 рублі.

Зірнем і на свежыя дадзеныя на этыкетцы. Вытворцам указана ўсё тая ж кампанія ТАА «Сілумін», якая знаходзіцца па адрасе: Запарожкая вобласць, пгт. Прыазаўскае, вул. Усходняя, 10. На дадзены момант, гэты пасёлак гарадскога тыпу акупаваны РФ.

Мы ўжо звярнулі ўвагу на няправільную інфармацыю аб рэальнай даце вытворчасці тавару, якая ўводзіць пакупнікоў у зман. Але важна і тое, хто паказаны імпарцёрам у РБ – ТАА «Карыа».

У Мінскім ЦУМе прадаюцца тавары з акупіраванай Запарожскай вобласці?

Сайт кампаніі Карыа.

Мяркуючы па іх сайце, гэтая кампанія займаецца вытворчасцю розных угнаенняў і глебагрунтоў для раслін. Характэрна, што ў блоку «Асартымент прапанаванай прадукцыі» ёсць і посуд з літога алюмінія ад ужо згаданай украінскай кампаніі «Сілумін».

У Мінскім ЦУМе прадаюцца тавары з акупіраванай Запарожскай вобласці?

Прадукцыя Сілумін на сайце Карыа

Падобна, што сайт даўно не абнаўляўся, і можна меркаваць, што супрацоўнічалі яны з украінскай кампаніяй даволі даўно. Не выключана, што ў іх на складзе заставалася прадукцыя, якая была пастаўленая яшчэ да пачатку вайны.

Цяпер жа, напэўна, беларускі імпарцёр прама на налепку з дадзенымі на ўкраінскай мове на ўсё тым жа тавары, як мы можам меркаваць, вырабленым ва Украіне, лепіць дадзеныя на рускай – з іншым шрыхкодам і ўказаннем акупаванай часткі вобласці.

Папярэдні матэрыял
Сайт Мінінфарма прылёг: пракрамлёўскія хакеры ўспомнілі пра ультыматум?
Наступны матэрыял
Новыя аўтацягнікі МЗКЦ прымяняліся ў ходзе праверкі баявой гатоўнасці

Iншыя матэрыялы