У мінскім метро пачалі замяняць беларускую лацінку на рускамоўныя ўказальнікі

Reform.by
2 хв.

На русском языке: В минском метро начали менять беларусскую латинку на русский

Выданне Zerkalo.io звярнула ўвагу, што ў метро Мінска пачалі мяняць паказальнікі і прыбіраць з іх беларускую лацінку, замяняючы яе рускай.

У мінскім метро пачалі замяняць беларускую лацінку на рускамоўныя ўказальнікі

Мяркуючы па фота з сацсетак, лацінку ўжо прыбралі як мінімум з паказальнікаў на ст.м. Пятроўшчына.

Раней замену паказальнікаў у мінскім метро анансаваў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Нагадаем, з беларускай лацінкай (як і з любой праявай беларускай культуры) актыўна змагаецца інфаказачка Вольга Бондарава. Яна даймае чыноўнікаў і патрабуе прымаць меры ў адносінах да ўсяго, што ёй здаецца «польскім» ці «русафобскім». Бондарава, раней асуджаная за кантрабанду, пасля 2020 года стала асабліва заўзятай паслядоўніцай рэжыму Лукашэнкі. Пасля яе даносу была заведзена крымінальная справа на Алеся Пушкіна, які быў забіты ў турме летам 2023 года.

Папярэдні матэрыял
Замкамандуючым унутраных войскаў прызначаны экс-камандзір САХРу
Наступны матэрыял
У Беларусь прыбудзе чарговая партыя верталётаў Мі-35М?

Iншыя матэрыялы