In English:
Concert of Maruv, who refused to participate in the Slavianski Bazaar, canceled in Minsk
На русском языке:
В Минске отменили концерт Maruv, которая отказалась от участия в «Славянском базаре»
Украінская спявачка Maruv у сваім Instagram паведаміла пра адмену канцэрта, запланаванага на 20 лістапада ў мінскім Prime Hall. На сайце Prime Hall напісана, што адмена звязана з ануляваннем гастрольнага пасведчання Мінскім гарадскім упраўленнем культуры.
Спявачка звярнулася да прыхільнікаў у Instagram і выказала меркаванне, што адмена канцэрта можа быць звязана з яе адмовай удзельнічаць у «Славянскім базары» ў 2021 годзе. Акрамя таго, адна з прычын – неадпаведнасць узроставаму цэнзу «16+».
Спявачка сказала, што прыхільнікі, якія пакінуць квіткі ў сябе, змогуць па іх прайсці на любы канцэрт Maruv ва Украіне на працягу гэтага і наступнага года. Таксама разглядаецца варыянт анлайн-канцэрта. «На жаль, маіх канцэртаў яшчэ доўга не будзе ў Беларусі, хаця я б вельмі гэтага хацела», – сказала спявачка.
Нагадаем, 15 кастрычніка стала вядома пра адмену канцэрта гурта «ЛСП». Напярэдадні гэтага ў тэлеграм-канале «Жоўтыя слівы» пісалі: «Калі хто не ў курсе, саліст гэтай групы аж са штаноў выскокваў, так тапіў за дзяржпераварот».