На русском языке:
В Польше пропал беларус: связи нет уже неделю
У Польшчы зьнік беларускі піяршчык і журналіст Павал Брэль. Як паведамляе яго знаёмая, Павел не выходзіць на сувязь з 8 ліпеня.
Па інфармацыі сяброў, ён ехаў з Варшавы ў Букавіну. 6 ліпеня ў дарозе ў яго скралі грошы, тэхніку і дакументы. Ноч з 6 на 7 ліпеня ён начаваў у госцевым доме ў Параніне (сяло на поўдні Польшчы). Па словах знаёмых, 7 ліпеня Павел сцвярджаў у перапісцы з маці, што «яму нешта падмяшалі ў ежу». На наступны дзень, 8 ліпеня, за 2 гадзіны да таго, як перастаў адказваць на паведамленні, на яго старонцы ў Facebook зʼявіўся бязладны бязладны пост.
Апошні раз яго бачылі 8 ліпеня на мясцовай запраўцы ORLEN, дзе ён прасіў працаўнікоў даць яму зарадку для тэлефона.
Прыметы: Рост 185-190, хударлявага целаскладу, блакітныя вочы, валасы русыя, сабраны ў невялікі хвост.
Калі вы бачылі Паўла ці нешта ведаеце пра яго, блізкія просяць паведаміць па нумары +370 (643) 18 164 ці напісаць у тэлеграм яго знаёмай – @insalander.