Кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава разам з жонкай выслалі з Чэхіі, іх візы ануляваныя

Фота: АБФФ / Беларуская федэрацыя футбола
2 хв.

In English: Vladimir Bazanov, the head of the BFF, was deported from the Czech Republic together with his wife, their visas are canceled
На русском языке: Главу АБФФ Владимира Базанова вместе с женой выслали из Чехии, их визы аннулированы

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці паведамляе, што сёння кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў разам з жонкай высланы з Чэхіі.

Учора муж і жонка былі затрыманыя паліцыяй Мараўска-Сілезскага рэгіёну. Спачатку іх падазравалі ў парушэнні ва ўездзе ў краіну і парушэнне дзейных ахоўных мер, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя. Сёння стала вядома, што высылалі спартовага функцыянера з прычыны «парушэнне супрацьэпідэмічных мер».

Нагадаем, Уладзімір Базанаў, прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі, прыехаў у Чэхію на матч жаночай зборнай па футболе. Аднак матч быў адкладзены з прычыны таго, што як мінімум у трох беларускіх спартсменак тэст на COVID-19 быў станоўчы.

Дапоўнена ў 14:48

Чэшскае выданне Deník N са спасылкай на прадстаўніка МЗС Чэхіі паведамляе, што Уладзіміру Базанаву і ягонай жонцы анулявалі шэнгенскія візы. «Іх візы іншай дзяржавы Шэнгенскай дамовы былі афіцыйна ануляваныя, і яны былі вызваленыя», – цытуе выданне прэс-сакратара МЗС.

Папярэдні матэрыял
У Чэхіі затрыманы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў
Наступны матэрыял
У Расіі затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт у бочках з кварцавым пяском

Iншыя матэрыялы