У раёне аэрадрома «Зяброўка» чуваць выбухі і бачныя ўспышкі

zyabrovka.net
Эксклюзіў
2 хв.

In English: Explosions were heard and flashes were seen near Ziabrauka air base
На русском языке: В районе аэродрома «Зябровка» слышны взрывы и видны вспышки

Паводле папярэдняй інфармацыі, за апошнія 10 хвілін было бачна мінімум 4 успышкі. Інфармацыю аб выблісках пацвярджаюць адразу некалькі крыніц. Па розных дадзеных, пачынаючы з 00:30 было не менш за 8 выбліскаў. Неабходна больш інфармацыі, калі вы бачыце/ведаеце што адбываецца ў тым раёне – пішыце ў @HajunBYbot.

Раней МА РБ паведаміла аб правядзенні вучэнняў войскаў СПА і ВПС з баявой стральбой, ці звязаны яны са ўспышкамі ў раёне Зябраўкі – невядома. Паведамлялася, што ў перыяд з 9 па 25 жніўня 2022 г. пройдзе аператыўна-тактычнае вучэнне з родамі войскаў ВПС і войскаў СПА з баявой стральбой.

Вучэнні, паводле звестак МА РБ, праходзяць у два этапы: з 9 па 11 жніўня – у раёнах правядзення вучэння на тэрыторыі РБ і з 22 па 25 жніўня – у межах тэрыторыі і паветранай прасторы палігона «Ашулук».

Магчыма, гэтыя вучэнні павінны прайсці ў зонах абмежавання палётаў: поўдзень Беларусі, а таксама дзве дадатковыя зоны, якія размяшчаюцца ў паўночна-ўсходняй частцы Бабруйска (Магілёўская вобласць) і ў паўднёва-ўсходняй частцы Полацка (Віцебская вобласць).

Па гэтай логіцы Зяброўка якраз падыходзіць, але пры гэтым МА РБ не паведаміла ні дакладныя лакацыі правядзення гэтых вучэнняў на тэрыторыі РБ, ні ў які час сутак яны плануюцца. Такім чынам, на дадзены момант дакладна невядома, ці звязаныя ўспышкі ў раёне аэрадрома «Зяброўка» з гэтымі вучэннямі ці не.

Папярэдні матэрыял
Валерый Сахашчык: «Калі б у беларускага народа ў 2020 годзе было б крыху зброі, то было б зусім па-іншаму»
Наступны матэрыял
Сяргея Ціханоўскага перавялі на турэмны рэжым

Iншыя матэрыялы