На русском языке:
В реанимации умер политзаключённый Алесь Пушкин
Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Яніна. Пушкіну было 57 гадоў.
«Сёння ноччу у рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін», — напісала яна.
У гродзенскай турме «Нашай Ніве» паведамілі, што Пушкін знаходзіўся ў бальніцы хуткай медычнай дапамогі. У самой бальніцы пацвердзілі, што мастак-палітвязень быў пад канвоем у рэанімацыі.
Аляксандр Пушкін — вядомы беларускі мастак. Ён быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі МУС. Ноччу з 26 на 27 сакавіка у доме Пушкіна адбыўся ператрус. Алесь Пушкін даведаўся пра крымінальную справу на сябе, калі быў за мяжой, але негледзячы на гэта вырашыў вярнуцца ў Беларусь.
30 сакавіка 2022 «суд» прызнаў Пушкіна вінаватым і прызначыў яму 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Падчас абвяшчэння прысуду Алесь гучна гаварыў і распрануўся, каб былі бачныя парэзы на жываце ў выглядзе крыжа.
Выказваем спачуванні родным і блізкім Алеся Пушкіна.