У сетку злілі размову ключавых сілавікоў пасля грандыёзнага маршу 16 жніўня

хв.

«Кібер-партызаны» апублікавалі запіс размовы намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Падвойскага і першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталя Казлова, што адбылася 17 жніўня 2020 года, на наступны дзень пасля грандыёзнага маршу каля стэлы, на які, па розных ацэнках, прыйшло ад 250 да 400 тысяч чалавек.

«Б**ць такія б**ць на**й яшчэ ніхто б**ць з начальнікаў МГБ ГУУС б**ць натоўпу на**й не адпрацоўвалі б**ць на**й», — кажа Казлоў.

Гутарка, як заўсёды ў сілавікоў, мае шмат ненарматыўнай лексікі. Намеснікі начальства абмяркоўваюць, што трэба выходзіць на дыялог з народам, «каб канчаткова прытушыць».

Падвойскі характарызуе сустрэчу Лукашэнкі з рабочымі на МЗКЦ, калі апошнія крычалі яму «Сыходзь!», як «жорсткую». А таксама расказвае, як пабаяліся выходзіць да працоўных на МАЗе і пайшлі па цэхах.

«За пяць хвілін намалявалася дзве з паловай тысячы, б**ць, у выязных варотаў МАЗа б**ць з плакатамі, б**ць», — кажа Падвойскі.

А пасля скардзіцца, як з дзяржсмі сыходзяць сумленныя журналісты, і называе іх «продажнымі скацінамі». Ён прызнаецца, што яны не ведалі, што збіраюцца рабіць людзі пасля 16 жніўня, і спецыяльна пачалі зацягваць канфлікт.

«Зразумела, прасралі ўсю інфармацыйную прастору. Зараз спрабуем хоць нешта туды ўкінуць, каб бл* гэта самае, каб рэмісія пайшла бл*».

Папярэдні матэрыял
IFC хоча даць грошай забудоўшчыку, які фінансуе Лукашэнкаўскія структуры
Наступны матэрыял
Deutsche Bank закрывае карэспандэнцкія рахункі беларускіх банкаў

Iншыя матэрыялы