BYPOL прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Ілюстрацыя: ByPol
2 хв.

In English: BYPOL is recognized as an «extremist formation»
На русском языке: BYPOL признан «экстремистским формированием»

Ініцыятыва былых супрацоўнікаў сілавых структур BYPOL прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем». Такое рашэнне прынятае Міністэрствам унутраных спраў. Дзейнасць BYPOL і мабілізацыйнага плана «Перамога» забаронена на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамляе ў тэлеграм-канал ГУБАЗ.

У заяве адзначаецца, што дзеянні стваральнікаў і кіраўнікоў названага «экстрэмісцкага фарміравання», а таксама яго ўдзельнікаў (асоб, якія прайшлі рэгістрацыю на адпаведных рэсурсах) утвараюць склад злачынства, прадугледжанага арт.361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі і цягне пакаранне тэрмінам да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Таксама ў паведамленні ад ГУБАЗ ёсць згадка аб тым, што падпіска на названыя рэсурсы з’яўляецца падставай для правядзення следчых дзеянняў, напрыклад, ператрусу і дачы прававой ацэнкі кожнаму падпісанту.

Нагадаем, BYPOL – ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі сілавых структур для супрацьдзеяння беларускім уладам. На сваіх YouTube- і Telegram-каналах ініцыятыва публікуе расследаванні, розныя відэа, звязаныя з сілавікамі, а таксама «злівае» дадзеныя супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Папярэдні матэрыял
У МУС прызначаны новы прэс-сакратар
Наступны матэрыял
Былы памежнік выкрыў фэйк АНТ аб перасячэнні мяжы Польшчы мігрантамі

Iншыя матэрыялы