На русском языке:
У Шакутина есть бизнес Германии с прибылью в €3,5 миллиона, и это несмотря на санкции ЕС
Беларускі расследвальніцкі цэнтр разам з JournalismFund апублікаваў расследаванне пра бізнес кашалька Лукашэнкі Аляксандра Шакуціна, які нягледзячы на санкцыі ЕС, працягвае весці бізнес у краінах Еўразвяза.
Расследавальнікі высветлілі, што ў Германіі ў Шакуціна ёсць кампанія SV MASCHINEN, сярод партнёраў якой такія сельгас гіганты як Amazone, New Holland і Lemken. Займаюцца яны і пастаўкамі сельгастэхнікі ў Беларусь, што журналісты дадаткова пацвердзілі звярнуўшыся ў кампанію пад выглядам кліентаў. Толькі за 2020 г. валавы прыбытак SV MASCHINEN склала €3,5 мільёна.
Як ён змог абыйсці санкцыі?
Уся справа ў заблытанай структуры ўласнікаў. Калі раней Шакуцін разам з чатырма партнёрамі наўпрост валодаў кампаніяй, то з верасня 2020 г. (незадоўга да траплення пад санкцыі) 70% стала належаць літоўскай кампаніі EM SYSTEM, а яшчэ 30% засталіся за партнёрам Шакуціна Валянцінам Ягоравым.
Літоўская EM SYSTEM, як і Amkodor Baltiс, таксама звязана з Шакуціным. І ў Літве аб гэтай сувязі ведаюць, таму абедзве гэтыя кампаніі знаходзяцца пад нацыянальнымі санкцыямі, а ў Германіі – не.
Таксама паспяхова працягвае працу і прадстаўніцтва EM SYSTEM у Мінску, толькі за 2021 год яго чысты прыбытак склаў каля $1 мільёна.
Атрымліваецца, што Аляксандр Шакуцін ужо два гады працягвае весці бізнес у ЕС насуперак забароне Бруселя. Журналісты звярнуліся ў Мінфін Германіі за афіцыйным каментаром і чакаюць адказу.
Акрамя таго, расследавальнікі нагадалі і расказалі падрабязнасці пра кветкавы бізнес Шакуціна і «Белтаможвілію», пра які мы пісалі яшчэ ў 2021 годзе.
І вядома ж, высветлілі як зараз ідуць справы ў «Амкадора». Калі сцісла, то можна абмежавацца адным сказам: на канец 2021 года доўгатэрміновы доўг холдынгу «Амкадор» дасягнуў прыкладна $120 мільёнаў. Непакрытыя страты – $42 мільёна.