На русском языке:
В декабре 2023 в Беларуси прошла частичная ротация ВС РФ. Сколько их осталось?
Можна канстатаваць, што сітуацыя з групоўкай УС РФ у Беларусі ў снежні ў параўнанні з папярэднімі месяцамі практычна ніяк не змянілася, і перадумоў да значнага павелічэння УС РФ у Беларусі пакуль няма.
Адной з галоўных падзей месяца ў кантэксце УС РФ у Беларусі можна назваць – ратацыю часткі расійскага кантынгенту на аэрадроме «Мазыр» («Бокаў»). Па нашых дадзеных, яна прайшла ў перыяд 9-14 снежня і магла закрануць прыкладна ⅓ кантынгенту аэрадрома, або каля 80 чалавек.
Што ж тычыцца агульнай колькасці ВС РФ у Беларусі і іх лакацый, то тут змен няма. Бягучая сітуацыя такая:
- Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» – 500-600 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» – да 1450 чалавек.
Па стане на 1 студзеня 2024 г. «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ў ≈2000 чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за снежань можна азнаёміцца тут (на англійскай мове).