На русском языке:
У «танколёта» Белавиа дыра в фюзеляже
Канал @aviaincident паведаміў, што пазаўчора 9 лютага ў 19:45 у борта авіякампаніі Белавія Boeing (World of Tanks Livery) з рэг. нумарам EW-254PA пры пасляпалётным аглядзе ў аэрапорце «Шарамеццева» у г. Масква выяўлена пашкоджанне ашалёўкі фюзеляжа (скразная адтуліна).
Паведамляецца, што этап пашкоджання не ўстаноўлены. Пашкоджанне знойдзена за дзвярыма пярэдняга багажна-грузавога адсека. Самалёт адхілены ад палётаў. Яму на замену адправілі іншы борт – Boeing 737-8ZM (EW-456PA). Што да «танкалёта», то ўчора раніцай яго пустым перагналі ў Мінск.
Нагадаем, што летась мы публікавалі вялікі матэрыял аб праблемах самалётаў авіякампаніі «Белавія». Дык вось, там мы ўсталявалі, што менавіта EW-254PA – самы праблемны борт авіякампаніі.
Адзначым, што самалёту ўжо 29 год. Сярод вядомых нам скарг на гэты борт можна вылучыць:
— Праблемы з тармазной сістэмай;
— Праблемы з паліўнай сістэмай;
— Праблемы з аўтапілотам;
— Заўвагі па працы авіягарызонту камандзіра (прыбор, які выкарыстоўваецца лётчыкам для кіравання і стабілізацыі лятальнага апарата ў паветры).
З матэрыялам пра праблемы з самалётамі «Белавія» можна азнаёміцца на: