На русском языке:
В Telegram распространяется фейк якобы о запуске плана «Перамога»
Ініцыятыва BYPOL паведамляе, што ў тэлеграме распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя пра нібыта запуск плана «Перамога». Канал, праз які ў дадзены момант распаўсюджваецца гэты ўкід, не належыць BYPOL.
Ініцыятыва паведамляе, што калі план «Перамога» будзе запушчаны, інфармацыя пра гэта будзе распаўсюджвацца на ўсіх даступных інфармацыйных рэсурсах, а не на адным. BYPOL падкрэслівае, што неабходна ісці за інструкцыямі толькі ад арыгінальнага чат-бота ПЕРАМОГА (https://t.me/plan_peramoga_bot) і сачыць толькі за афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі ад BYPOL (https://t.me/by_pol) і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (https://t.me/CabinetBelarus).
У BYPOL не выключаюць, што мэтай сённяшняга ўкідвання можа быць спроба выявіць удзельнікаў плана, якія зʼяўляюцца ананімнымі і знаходзяцца ў бяспецы.
Таксама адзначым, што гэты ўкід пачаў распаўсюджвацца на фоне начной заявы Макея аб увядзенні ў Беларусі «рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі» і заявы Лукашэнкі аб увядзенні «рэжыму павышанай тэрарыстычнай небяспекі». Характэрна, што і першая, і другая заява распаўсюджваюцца праз крамлёўскія медыі, а не праз дзяржСМІ РБ.
Аляксандр Азараў / BYPOL
У інтэрв’ю «Радыё Свабода» кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў распавёў падрабязней аб гэтай правакацыі:
— Зʼявіўся фэйк пра нібыта запуск плана «Перамога». Гэта іх [КДБ і ФСБ] контртэрарыстычная аперацыя. Яны зрабілі фэйкавы бот і фэйкавы Telegram-канал. Таксама працуе батаферма, ва ўсе чаты рассылаецца рассыланне нібыта пра запуск плана «Перамога». Я ўпэўнены, што актывістам рассылаюцца несапраўдныя мабілізацыйныя загады. Яны хочуць злавіць людзей, якія трапіліся на гэтую вуду, каб арыштаваць і асудзіць іх. Мэта – сарваць план «Перамога».
План «Перамога» так не запусціцца. Спачатку будзе абвешчаны ўзровень падрыхтоўкі «павышаны» – гэтая інфармацыя рассылаецца кожнаму беларусу. Ціханаўская і іншыя палітыкі запішуць відэа, дзе раскажуць аб павышаным узроўні гатоўнасці. І пакуль кожны беларус не вывучыцца, на «поўную» ступень падрыхтоўкі не пяройдуць. Кожны павінен пераканацца, што інфармацыя зыходзіць ад арыгінальнага робата, а не падробленага. Яны мяняюць па адной літары ў імені, каб яно выглядала падобна, але вы павінны праверыць!
Я думаю, што тут замяшаныя не толькі беларусы, але і расейцы. У фэйкавага канала 20 000 падпісчыкаў. У беларусаў няма батафермаў, я лічу, што ўмяшалася расейская ФСБ.