У верасні ў Беларусь прыляцеў толькі адзін пасажырскі самалёт ПКС РФ

jetphotos.com
3 хв.

На русском языке: В сентябре в Беларусь прилетел только один пассажирский самолёт ВКС РФ

Па нашых дадзеных, у верасні, упершыню з лістапада 2022 года ў Беларусь прыляцела мінімальная колькасць пасажырскіх бартоў ПКС РФ – гэта ўсяго адзін прылёт у Брэст пасажырскага Ту-134АК (RA-65729) 6 верасня. Раней жа было ў сярэднім па 3-6 прылётаў пасажырскай авіяцыі УС РФ за месяц.

У той жа час працягваліся прылёты ваенна-транспартных самалётаў ПКС РФ на аэрадромы УС РБ:

  • На аэрадром «Баранавічы» – 1 Ан-26, 8 Іл-76.
  • На аэрадром «Ліда» – 1 Ан-12.

У верасні ў Беларусь прыляцеў толькі адзін пасажырскі самалёт ПКС РФ

Характэрна, што не было ніводнага прылёту на аэрадром «Мачулішчы». Гэта звязана з рамонтам ВПП на дадзеным аэрадроме, таксама не было прылётаў у аэрапорт «Гомель». Адзначым, што большасць прылётаў авіяцыі УС РФ былі звязаныя з перакідкай вайскоўцаў краін АДКБ для ўдзелу ў вучэннях «Баявое братэрства-2023».

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці ў Беларусі за верасень можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
У Беларусі засталося каля 2000 вайскоўцаў УС РФ
Наступны матэрыял
Дэмантаж намётаў, заняткі з журналістамі і УВ: Чым займаліся найміты ПВК «Вагнер» у верасні?

Iншыя матэрыялы