На русском языке:
В Витебске произошла авария на подстанции: жители в районе Лучосы остались без воды и света
Паступае інфармацыя, што ў Віцебску здарылася аварыя на падстанцыі.
Паведамляюць, на станцыі адключыліся электрычныя помпы, у некаторых раёнах знікла вада і электрычнасць. Тэлеграм-канал @zamkadomby са спасылкай на мясцовых жыхароў піша, што людзі чулі гукі выбухаў.
Дапоўнена: Віцебскаблводаканал паведаміў, што ў сувязі з адсутнасцю электрычнасці адбылося спыненне помпавага абсталявання на водазаборы №4. Цяпер помпы ўжо запушчаны, падача водазабеспячэння ў сетку адноўлена. У найбліжэйшыя суткі магчыма пагаршэнне якасці вады.
Па звестках абласнога МНС, адбылося кароткае замыканне на падстанцыі, пашкоджанне ўжо ліквідавана.