In English:
A political prisoner convicted for donations died of pneumonia in the penal colony No.3
На русском языке:
В ИК-3 от пневмонии умер политзаключённый, осуждённый за донаты
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што ў калоніі № 3 «Віцьбе» памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. У жніўні 2023 года суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў яму 3 гады зняволення за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур’ёзнае захворванне. 3 лістапада МУС унесла Вадзіма Храсько ў «спіс экстрэмістаў».
Адбываць тэрмін Вадзіма адправілі ў віцебскую калонію № 3, дзе ён, па падліках праваабаронцаў, прабыў каля двух месяцаў. Палітзняволены памёр у ноч з 8 на 9 студзеня. Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», Вадзім меў шэраг захворванняў і вельмі хварэў у зняволенні. Афіцыйнай прычынай смерці стала пнеўманія. У бальніцу яго даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць.
Афіцыйныя структуры ніяк не каментуюць інцыдэнт у віцебскай калоніі. 12 студзеня Вадзіма Храсько пахавалі ў Мінску.
Гэта прынамсі чацвёртая смерць палітвязня за кратамі.