Убраны памежкантроль на мяжы РБ-РФ

Белсат
4 хв.

На русском языке: Убран погранконтроль на границе РБ-РФ

Учора ўвечары адмянілі памежны кантроль на мяжы РБ-РФ, які быў уведзены ў траўні 2023 года. На гэта звярнула ўвагу выданне Zerkalo.io.

У чатах людзі пішуць, што ў другой палове дня 18 ліпеня праверкі зніклі на пераходах:

  • М1, Засценкі (РБ) – Чырвоная Горка (РФ),
  • H2700, Ляды (РБ) – Струкава (РФ),
  • М8, Езярышча (РБ) – Лобак (РФ).

У Дзяржпагранкамітэце журналістам паведамілі, што кантроль сапраўды знялі, прычым на ўсіх трасах, але:

«Не магу вам сказаць, будзе ці нt будзе. На сённяшні дзень пакуль знялі. А заўтра, можа, паставяць», – сказалі ў ДПК.

Па нашых дадзеных, учора ўвечары памежкантроль знік і на трасе М10, Чырвоны Камень (РФ) – Добруш (РБ). У сацсетках зʼявілася відэа, як выглядае цяпер месца праходжання пагранкантролю на гэтай трасе.

Папярэдні матэрыял
Борт Прыгожына ляціць з Беларусі
Наступны матэрыял
Прыгожын учора быў у Беларусі і выступіў перад наймітамі ПВК «Вагнер»

Iншыя матэрыялы