На русском языке:
Вчера под Смолевичами произошла утечка аммиака: «Во рту странный привкус, дерет нос и горло»
Месца ўцечкі аміяку.
Выданне Zerkalo.io са спасылкай на свае крыніцы пацвярджае, што ўчора ўвечары пад Смалявічамі сапраўды адбылася ўцечка аміяку. Нам вядома, што надзвычайнае здарэнне адбылося ва Установе па захоўванні матэрыяльных каштоўнасцяў «Заходні» ў в. Пліса (Смалявіцкі раён, Мінская вобл.).
Выданне высветліла, што ўчора ўвечары пра надзвычайнае здарэнне пачалі пісаць мясцовыя жыхары ў сваіх чатах. Жыхарам раілі не адчыняць вокны да абеду 28 кастрычніка і па магчымасці не выходзіць на вуліцу.
Адзначаецца, што на дадзены момант усе паведамленні аб НЗ з чатаў выдаленыя: адміна групы «папрасілі» пачысціць.
«Ачаг у нас. У роце дзіўны прысмак, дзярэ нос і горла», – пісаў адзін з мясцовых жыхароў.
Журналісты датэлефанаваліся да абласной суполкі МНС, дзе пацвердзілі, што аварыя была, але заклікалі не перажываць: «Учора ў Смалявіцкім раёне была невялікая аварыя, яна ліквідаваная. Таму зараз усё працуе ў штатным рэжыме. Вядома, можна адчыняць вокны і дыхаць свежым паветрам», – сказалі журналістам у МНС.
Акрамя таго, выданне пацвярджае, што аварыя сапраўды адбылася ва ўстанове па захоўванні матэрыяльных каштоўнасцяў «Заходні», дзе знаходзяцца халадзільнікі і аміячная халадзільная ўстаноўка.
«Была невялікая колькасць аміяку. <…> Аварыя ўся лакалізаваная, ліквідаваная з дапамогай МНС. Усё ліквідавана, і цяпер адпаведныя органы займаюцца разборам. У нас усё нармальна, не перажывайце», – сказалі журналістам ва ўстанове.
Акрамя таго, нам таксама паведамлялі, што ў выніку ўцечкі аміяку ёсць пацярпелыя, але гэтая інфармацыя не пацверджана. Некалькі крыніц пісалі, што прычына заключалася ў выбуху бакаў з аміякам, іншыя ж паведамлялі, што быў сарваны вентыль. Таксама ў нашым распараджэнні ёсць шэраг паведамленняў ад мясцовых жыхароў, якія ўчора пісалі пра надзвычайнае здарэнне ў сваіх чатах.